Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Джо Байдэн заклікаў да цярплівасці ў чаканні вынікаў выбараў

07.11.2020 12:10
Дагэтуль Джо Байдэн атрымаў 254 галасы выбаршчыкаў, Дональд Трамп – 214, а для  перамогі на выбарах прэзідэнта ЗША неабходжна 270 галасоў выбаршчыкаў.
Joe Biden
Joe BidenPAP/EPA/KEVIN DIETSCH / POOL

У Злучаных Штатах працягваецца падлік галасоў. Былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн атрымаў значную перавагу над Дональдам Трампам ў такіх ключавых штатах як Пенсільванія і Джорджыя. Падлік галасоў тут зацягваецца, бо выбарчыя камісіі старанна правяраюць бюлетэні, атрыманыя па пошце.

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Байдэн заклікаў сваіх прыхільнікаў да спакою і паабяцаў, што кожны голас будзе палічаны:

-Напружанне вельмі вялікая, яно і не можа быць інакш пасля такіх жорсткіх выбараў. Памятаеце, аднак, што мы павінны захоўваць спакой і цярплівасць. Выбарчы працэс ідзе, падлічваюцца ўсе галасы. Як гэта было на працягу 244 гадоў у гэтай краіне, мы зноў даказваем, што дэмакратыя працуе. Вашыя галасы будуць улічаныя. Незалежна ад таго, як моцна хтосьці спрабуе гэта спыніць, я не дазволю гэтаму здарыцца.

Цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужо некалькі разоў патрабаваў спыніць падлік, з гэтай мэтай рэспубліканскія юрысты падавалі выбарчыя пазовы ў суды асобных штатаў. Дагэтуль, аднак, толькі адзін з іх быў задаволены – у Пенсільваніі суддзя пагадзіўся, каб бюлетэні, дасланыя па пошце, лічыліся асобна на выпадак іх анулявання, як таго патрабуе Рэспубліканская партыя.

Дагэтуль Джо Байдэн атрымаў 254 галасы выбаршчыкаў, Дональд Трамп – 214. Для канчатковай перамогі на выбарах у ЗША неабходжна атрымаць 270 галасоў выбаршчыкаў.

IAR/эж