Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Латвія ўводзіць надзвычайнае становішча

07.11.2020 14:44
Напрыклад, у вячорках, вяселлях і пахаваннях змогуць удзельнічаць да 10 чалавек з не больш чым двух хатніх гаспадарак.
Ryga. Zdjęcie ilustracyjne
Ryga. Zdjęcie ilustracyjneJulo - Wikipedia - Domena publiczna

З панядзелка, 9 лістапада Латвія на месяц уводзіць надзвычайнае эпідэмічнае становішча. Такое рашэнне было прынятае ў пятніцу на сумесным пасяджэнні латвійскага ўрад і Рад крызіснага кіравання, звязаным з другой хваляй эпідэміі SARS-CoV-2.

Да 6 снежня ў Латвіі не будуць праводзіцца ніякія культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. Забарона распаўсюджваецца не толькі на адкрытыя сходы. У вячорках, вяселлях і пахаваннях змогуць удзельнічаць да 10 чалавек з не больш чым двух хатніх гаспадарак.

Рэстараны і бары змогуць прадаваць свае тавары толькі на вынас. У крамах дзейнічае абмежаванне колькасць кліентаў.

PAP/эж