Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕС і НАТА спадзяюцца на цеснае супрацоўніцтва з новай амерыканскай адміністрацыяй

08.11.2020 11:10
Джо Байдэна з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША павіншавалі Енс Столтэнберг, Урсула фон дэр Ляен і Шарль Мішэль.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнікі ЕС і генеральны сакратар НАТА павіншавалі Джо Байдэна з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Кіраўнік aльянсу Енс Столтэнберг і прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль апублікавалі заявы па гэтай справе.

Генеральны сакратар НАТА напісаў, што ведае Джо Байдэна, як рашучага прыхільніка Паўночнаатлантычнага альянсу і разлічвае на цеснае супрацоўніцтва з ім.

„Моцнае НАТА карыснае, як для Паўночнай Амерыкі, так і для Еўропы”, - напісаў Енс Столтэнберг. Ён таксама падкрэсліў, што лідарства ЗША важнае асабліва ў цяперашнім непрадказальным свеце.

У сваю чаргу кіраўнікі Еўрапейскай рады і Еўрапейскай камісіі заклікалі да больш цесных трансатлантычных сувязяў. Урсула фон дэр Ляен выказала надзею на хуткую  сустрэчу з Джо Байдэнам.

„Еўрапейскі саюз і ЗША з'яўляюцца сябрамі і саюзнікамі, нашых грамадзян звязваюць самыя глыбокія сувязі”, - падкрэсліла яна.

Шарль Мішэль запэўніў, што Еўрапейскі Саюз гатовы ўступіць у моцнае трансатлантычнае партнёрства. Сярод праблем, з якімі Еўропа і ЗША павінны справіцца разам, ён назваў пандэмію каранавіруса, змен клімату і міжнародны гандаль.

аз