Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Джо Байдэн рыхтуецца пераняцць уладу ў ЗША

09.11.2020 08:03
Тым часам супрацоўнікі Дональда Трампа ўзмацняюць дзеянні з мэтай высвятлення магчымых парушэнняў на выбарах.
Джо Байдэн PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Кандыдат дэмакратаў на выбарах прэзідэнта ЗША Джо Байдэн рыхтуецца да пераняцця ўлады. Тым часам супрацоўнікі Дональда Трампа абвясцілі ўзмацненне судовых дзеянняў з мэтай высвятлення магчымых парушэнняў на выбарах. Гаворка ідзе, між іншым, пра штаты Невада і Джорджыя.

На панядзелак супрацоўнікі Дональда Трампа абвясцілі прэс-канферэнцыю адвакатаў у Невадзе. У сваю чаргу ў штаце Джорджыя, хутчэй за ўсё, можа адбыцца перападлік галасоў, паколькі розніца галасоў паміж кандыдатамі складае ўсяго 10 тысяч.

У той жа час у Арызоне, пасля высвятлення розных сумневаў, рэспубліканцы канчаткова адмовіліся падаваць пазоў адносна няправільнага падліку галасоў.

Некаторыя рэспубліканцы таксама ўжо павіншавалі Джо Байдэна з перамогай. Тым ня менш большасць членаў Кангрэса ад рэспубліканцаў да гэтага часу не прызналі перамогі Джо Байдэна.

Тым часам Байдэн пачаў падрыхтоўку да адбору кандыдатаў на пасады ў адміністрацыі і выдання першых выканаўчых актаў.

аз