Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння грузіны зноў выйдуць пратэставаць на вуліцы

09.11.2020 09:31
Пратэстоўцы патрабуюць, між іншым, адстаўкі кіраўніка Цэнтрвыбаркама, правядзення паўторных выбараў і вызвалення палітвязняў.
            .
На сёння грузінская апазіцыя прызначыла дэманстрацыі ў сталіцы і іншых буйных гарадах краіны. PAP/EPA/ZURAB KURTSIKIDZE

На сёння грузінская апазіцыя прызначыла дэманстрацыі ў сталіцы і іншых буйных гарадах краіны. Учора больш за 40 тысяч грузінаў правялі дэманстрацыю ў цэнтры Тбілісі, патрабуючы прызначэння новых парламенцкіх выбараў. Для разгону дэманстрантаў паліцыя двойчы выкарыстала вадамёты. Два чалавекі былі параненыя.

Нагадваем, парламенцкія выбары ў Грузіі прайшлі 31 кастрычніка. На іх афіцыйна перамагла кіроўная партыя „Грузінская мара”. Аднак апазіцыя не прызнала вынікаў галасавання. Прадстаўнікі апазіцыйных партыі, якія ўвайшлі ў парламент, адмовіліся ад мандатаў і вывялі сваіх прыхільнікаў на вуліцы.

Пратэстоўцы патрабуюць, між іншым, адстаўкі кіраўніка Цэнтрвыбаркама, правядзення паўторных выбараў і вызвалення палітвязняў.

Сёння апазіцыя плануе дэманстраваць перад мясцовымі сядзібамі выбарчых камісій, а ў Тбілісі перад будынкам парламента.

аз