На сёння грузінская апазіцыя прызначыла дэманстрацыі ў сталіцы і іншых буйных гарадах краіны. Учора больш за 40 тысяч грузінаў правялі дэманстрацыю ў цэнтры Тбілісі, патрабуючы прызначэння новых парламенцкіх выбараў. Для разгону дэманстрантаў паліцыя двойчы выкарыстала вадамёты. Два чалавекі былі параненыя.
Нагадваем, парламенцкія выбары ў Грузіі прайшлі 31 кастрычніка. На іх афіцыйна перамагла кіроўная партыя „Грузінская мара”. Аднак апазіцыя не прызнала вынікаў галасавання. Прадстаўнікі апазіцыйных партыі, якія ўвайшлі ў парламент, адмовіліся ад мандатаў і вывялі сваіх прыхільнікаў на вуліцы.
Пратэстоўцы патрабуюць, між іншым, адстаўкі кіраўніка Цэнтрвыбаркама, правядзення паўторных выбараў і вызвалення палітвязняў.
Сёння апазіцыя плануе дэманстраваць перад мясцовымі сядзібамі выбарчых камісій, а ў Тбілісі перад будынкам парламента.
аз