Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія дыпламаты ўдзельнічалі ў святой Імшы на польскіх ваенных могілках у Катыні

11.11.2020 18:01
Яны таксама ўсклалі кветкі ў Смаленску на месцы авіякатастрофы 10 красавіка 2010 года.
Малітва ў Катыніфота: Амбасада Польшчы ў Расіі

Прадстаўнікі польскіх дыпламатычных службаў, аддаючы даніну павагі афіцэрам, забітым у Катынскім лесе органамі НКУС, адзначылі 102-ю гадавіну аднаўлення Польшчай незалежнасці. Цырымонію вёў часовы павераны польскай амбасады Яцэк Слядэўскі.

Польскія дыпламаты таксама ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ў Смаленску на месцы авіякатастрофы 10 красавіка 2010 г., у якой загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і 95 іншых пасажыраў. Часовы павераны польскай амбасады Яцэк Слядэўскі ў інтэрв'ю Польскаму радыё нагадаў, што ў Расіі ёсць сотні месцаў, дзе знаходзяцца магілы палякаў. Дыпламат падкрэсліў, што палякі гінулі ад царскіх прыхільнікаў і савецкіх катаў у XVIII, XIX і ХХ стагоддзях.

ав