Літва накіравала ў Беларусь ноту з просьбай даць афіцыйную інфармацыю пра апошні інцыдэнт на Астравецкай АЭС. У нядзелю беларуская атамная электрастанцыя перастала вырабляць электраэнергію.
Міністэрства замежных спраў Літвы падкрэслівае, як важны для Літвы і міжнароднай супольнасці доступ да афіцыйнай і фактычнай інфармацыі пра сітуацыю на беларускай АЭС. Адсюль просьба аб неадкладнай рэакцыі на падзею і паясненне ейных прычын.
Пры нагодзе Літва чарговы раз звярнулася да Беларусі з патрабаваннем прыпыніць увод у эксплуатацыю электрастанцый да ажыццяўлення неабходных працэдураў бяспекі і выканання экалагічных патрабаванняў.
Беларуская АЭС была пабудавана ў 50 км ад Вільні. У нядзелю яна перастала вырабляць электраэнергію. Беларускі бок паведаміў, што на адным з блокаў, падлучаных да генератара, былі пашкоджаны некалькі трансфарматараў напружання. На думку беларусаў, падобныя здарэнні не ўплываюць на бяспеку электрастанцыі.
Афіцыйна першы блок АЭС у Астраўцы быў уведзены ў эксплуатацыю ў мінулую суботу ў прысутнасці кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Вільня многія гады пратэстуе супраць гэтай інвестыцыі.
аз