Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі шпіталізаваны ў сувязі з COVID-19. У шпіталі таксама знаходзіцца кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Ермак, у якога таксама была пацьверджаная каранавірусная інфекцыя.
Дарадца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Міхайл Падаляк сказаў, што як прэзідэнт, так і кіраўнік яго адміністрацыі нягледзячы на ізаляцыю стараюцца працаваць паводле звычайнага графіка працы. У шпіталі для кіраўніка Украіны быў падрыхтаваны спецыяльны кабінет, з якога ён можа праводзіць сустрэчы анлайн.
Пра заражэнне каранавірусам прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў у панядзелак. Тады ён запэўніваў, што адчувае сябе добра і падчас ізаляцыі плануе працаваць дыстанцыйна.
Нагадваем, улетку на COVID-19 хварэла першая лэдзі Алена Зяленская. На адным з брыфінгаў прэзідэнт сказаў, што тады заражаны каранавірусам быў таксама іх 7-гадовы сын.
аз