Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Частка вучняў у Чэхіі вернецца ў школы

12.11.2020 15:07
Пасля месячнага перапынку ў школы вернуцца вучні дзвюх наймалодшых класаў базавых школаў.
      .
Частка вучняў у Чэхіі вернецца ў школы.PAP/Andrzej Grygiel

Праз тыдзень частка вучняў у Чэхіі вернецца ў школу, паведамілі тамтэйшыя ўлады.  Паводле іх, стабілізацыя эпідэміялагічнай сітуацыі павінна дазволіць на паступовае адкрыццё школаў у краіне.

Міністр адукацыі паведаміў, што праз тыдзень пасля месячнага перапынку, у школы вернуцца вучні дзвюх наймалодшых класаў базавых школаў і навучэнцы спецыяльных школаў.

Вучні, якія вернуцца ў школы, будуць прымушаны насіць маскі таксама ў класе падчас урокаў. Навучальныя кабінеты трэба будзе часцей праветрываць, а кантакт паміж дзецьмі з розных класаў павінен быць абмежаваны.

„Я рады, што такім чынам мы можам вярнуцца да традыцыйнай формы адукацыі, якую нельга замяніць цяперашняй дыстанцыйнай формай навучання”, - сказаў міністр адукацыі Роберт Пляга. Ён дадаў, што вяртанне вучняў старэйшых класаў у школы будзе залежаць ад развіцця эпідэміі.

У пятніцу Міністэрства аховы здароўя Чэхіі прадставіць новыя рэкамендацыі адносна санітарных абмежаванняў.

аз