Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння Сусветны дзень памяці аб ахвярах ДТЗ

15.11.2020 11:28
 У 2019 годзе на дарогах Польшчы загінулі амаль 3 тысячы чалавек, параненыя больш за 35 тысяч.
Policjanci pracujący na miejscu zdarzenia
Policjanci pracujący na miejscu zdarzeniawm.policja.gov.pl

У Польшчы на дарогах штодня гіне ў сярэднім 8 чалавек і больш за 100 атрымліваюць раненні. У 2019 годзе на дарогах Польшчы загінулі амаль 3 тысячы чалавек, параненыя больш за 35 тысяч.

Сёння адзначаецца Сусветны Дзень памяці ахвяр ДТЗ. Нацыянальны пастар кіроўцаў Мар'ян Мідура (Marian Midura) падкрэслівае, што гэта дзень малітвы за тых, хто загінуў на дарогах і пацярпеў у дарожна-транспартных здарэннях. Ксёндз дадаў, што гэта таксама чарговы заклік да асцярожнасці на дарогах:

-Для ўсіх, хто зараз за стрыном, памятайце вы можаце трапіць у аварыю. Нават самы сучасны, самы хуткі і бяспечны аўтамабіль можа трапіць у ДТЗ. Мы заклікаем да выканання правілаў дарожнага руху.

Дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў упершыню быў арганізаваны ангельскай арганізацыяй Road Peace ў 1993 годзе. З 2005 года па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН трэцяе нядзеля лістапада адзначаецца як Сусветны Дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў.

IAR/эж