Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі сцяг залунаў над англійскім горадам Эксетэр

15.11.2020 15:27
Бела-чырвоны сцяг лунае над гістарычным помнікам – сярэднявечнай гарадской ратушай, якая была выратавана ад нямецкіх бомбаў менавіта польскімі пілотамі.
Сцяг ПольшчыPixabay License

У горадзе Эксетэр, што на паўднёвым захадзе Англіі мясцовыя жыхары ўспамінаюць польскіх пілотаў 307-ай начной эскадрыллі, якія выратавалі горад ад разбурэння падчас Другой сусветнай вайны. Бела-чырвоны сцяг лунае над гістарычным помнікам – сярэднявечнай гарадской ратушай, якая была выратавана ад нямецкіх бомбаў менавіта польскімі пілотамі.

Сённяшні дзень нагадвае калісь забытую, але вельмі важную старонку гісторыі Эксетэра, кажа тамтэйшы гісторык Майкл Пэрот:

-Дзіўна, што нейкім чынам гэтая гісторыя магла быць забытая. Але я спадзяюся, што дзякуючы нашаму праекту і штогадоваму ўзняццю польскага сцяга пра памятную дату зараз ведаюць больш людзей і не толькі ў Эксетеры.

Праз эпідэмію сёлета ўрачыстасці ў памяць аб польскіх пілотах 307-ай эскадрыллі, якія выратавалі англійскі Эксетэр, прайшлі ў абмежаваным фармаце.

IAR/эж