Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія павялічвае сваю прысутнасць у Нагорным Карабаху

16.11.2020 15:02
Акрамя амаль 2 тысяч міратворцаў, у каўказскім анклаве будзе размяшчацца група ратавальнікаў расійскага МНС.
      .
Расія павялічвае сваю прысутнасць у Нагорным Карабаху.PAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY HANDOUT HANDOUT

Расія павялічвае сваю прысутнасць у Нагорным Карабаху. Акрамя амаль 2 тысяч міратворцаў, у каўказскім анклаве будзе размяшчацца група ратавальнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Частка расійскіх каментатараў падкрэслівае, што заключанае на мінулым тыдні армяна-азербайджанскае пагадненне аб спыненні агню не рэгулюе мноства гуманітарных пытанняў, у тым ліку статусу лініі падзелу і сепаратысцкай рэспублікі Нагорны Карабах.

Пагадненне аб спыненні агню пад патранажам Расіі прадугледжвае, што расійская армія будзе захоўваць мір у Нагорным Карабаху на працягу пяці гадоў. У той жа час расійскае МНС накіравала ў Сцепанакерт (сталіцу сепаратысцкага Нагорнага Карабаха) сваіх функцыянераў і тэхніку для запуску ў рэгіёне цэнтра гуманітарнай дапамогі.

Паводле гісторыка Аляксея Малашэнкі, спыненне агню не з'яўляецца вынікам перамоваў паміж бакамі канфлікту, але кампрамісам да якога іх прымусілі трэція краіны.

„Гэта не мір, а перапынак, і дай Бог, каб ён працягваўся як мага даўжэй”, - канстатуе Аляксей Малашэнка.

аз