Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы павіншаваў Маю Санду з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове 

17.11.2020 10:19
Былая прэм'ер Мая Санду перамагла ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў з вынікам 57,75% галасоў, абышоўшы цяперашняга прарасійскага прэзідэнта Ігара Дадона, які атрымаў 42,25% галасоў выбарцаў.
Maia Sandu
Maia SanduPAP/EPA/DUMITRU DORU

Анджэй Дуда падкрэсліў, што Польшча мае намер умацоўваць польска-малдаўскія адносіны як на двухбаковым, так і на еўрапейскім узроўні, віншаванне было таксама апублікавана на старонцы прэзідэнта Twitter:

-Віншуем Маю Санду з паспяховай прэзідэнцкай кампаніяй. Польшча поўная рашучасці ўмацоўваць польска-малдаўскія стасункі на высокім як двухбаковым, так і еўрапейскім узроўні. 

Праеўрапейская былая прэм'ер Малдовы Мая Санду перамагла ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў з вынікам 57,75% галасоў, абышоўшы цяперашняга прарасійскага прэзідэнта Ігара Дадона, які атрымаў 42,25% галасоў выбарцаў.

Мая Санду стане першай у гісторыі Малдовы жанчынай на пасадзе прэзідэнта.

iar/эж