Расія створыць у Судане тэхнічны плацдарм для будучай вайсковай базы, – паведамляюць расійскія СМІ. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб стварэнні тэхнічнага пункта забеспячэння ў Порт-Судан на ўзбярэжжы Чырвонага мора.
Паволе спецыялістаў, Масква, узмацняючы сваю прысутнасць у гэтай частцы свету, будзе спрабаваць удзельнічаць у працэсах, звязаных з перабудовай існуючых сфер ўплыву.
Дакумент, падрыхтаваны і ўзгоднены ўрадамі Расіі і Судана, прадугледжвае, што расійскі флот будзе мець у сваім распараджэнні ў Порт-Судан лагістычную і тэхнічную інфраструктуру, неабходную для пастаўкі і рамонту ваенных суднаў. Улады Судана згодныя, што ў тэхнічным пункце забеспячэння могуць адначасова знаходзіцца чатыры судны, уключаючы караблі з ядзернай сілавой устаноўкай. На тэрыторыі аб'екта можа служыць да 300 чалавек.
Пагадненне будзе дзейнічаць 25 гадоў і можа быць падоўжанае. Дакумент дазваляе расійскай вайсковай авіяцыі выкарыстоўваць паветраную прастору Судана, а таксама ствараць пасты, якія будуць абараняць базу.
Расія на працягу некалькіх гадоў сістэматычна ўзмацняе сваю вайсковую прысутнасць у Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе.
iar/эж