Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Краіны Еўрапейскага Звязу рыхтуюць чарговыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі

17.11.2020 22:09
 У сваю чаргу Мінск ужо адрэагаваў на дзеянні еўрапейскіх палітыкаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnesymbiot/ Shutterstock

Ужо другі раз будзе пашыраны спіс беларускіх чыноўнікаў, ахопленых абмежаваннямі. Гэта адказ на забойства Рамана Бандарэнкі, паведамляе карэспандэнт ПР у Бруселі Бэата Пламэцка:


- Адзін з дыпламатаў сказаў мне, што згода міністраў у чацвер яшчэ не вырашана канчаткова, але вельмі праўдападобна. Спачатку рашэнне павінна быць узгоднена рабочымі групамі з удзелам экспертаў краін-чальцоў. Гэта яны павінны падрыхтаваць уступны спіс асоб, ахопленых санкцыямі. Чорны спіс будзе пашыраны ўжо другі раз. Першапачаткова ў адказ на фальсіфікацыю жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў і жорсткія рэпрэсіі ЕЗ наклала санкцыі на 40 чалавек беларускага рэжыму. Потым пашырыла спіс і дадала 15 чалавек у тым ліку Аляксандр Лукашэнка. Гэтым людзям забараняецца ўезд на тэрыторыю Еўразвязу і заблакаваныя рахункі ў Еўропе.

 У сваю чаргу Мінск ужо адрэагаваў на дзеянні еўрапейскіх палітыкаў, – паведамляе карэспандэнт ПР па Беларусі Уладзімір Пац.

- Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей паведаміў, што Беларусь пашырыла спіс асоб нон грата і ўнесла прозвішчы чыноўнікаў з усіх краінаў Еўразвязу. Мінск унёс таксама прапанову пра спыненне працы каардынацыйнай групы Беларусь – Еўрапейскі Звяз. Беларускія ўлады намераны таксама панізіць узровень прадстаўніцтва ва Усходнім партнёрстве. Гэта азначае, што на сустрэчах замест беларускіх міністраў будуць прысутнічаць эксперты дадзеных міністэрстваў, а на самітах Усходняга партнёрства Мінск будзе прадстаўляць пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўразвязе.

Беларусь заявіла, што паніжае ўзровень свайго ўдзелу ў праграме «Усходняе партнёрства» да экспертнага.
Уладзімір Макей сказаў, што рэакцыя будзе сапраўды адэкватнай і вельмі адчувальнай для еўрапейскіх партнёраў.

яс