Савет Расійскай Федэрацыі пагадзілася накіраваць войскі за межы Расіі. Заяўку па гэтай справе падаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін, які ўжо тыдзень таму накіраваў расійскіх жаўнераў у Нагорны Карабах.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў патлумачыў, што на самой справе згода савета не патрэбная, паколькі прэзідэнт атрымаў такія паўнамоцтвы ў 2015 годзе, калі адпраўляў расійскія вайскі ў Сірыю.
На мінулым тыдні Уладзімір Пуцін заключыў з Арменіяй і Азербайджанам пагадненне аб умовах перамір'я ў Нагорным Карабаху. Згодна з гэтым дакументам, Масква стварыла міратворчую місію, якая на працягу бліжэйшых пяці гадоў павінна раздзяляць бакі канфлікту.
Пагадненне раскрытыкавалі дзяржавы, якія супрацоўнічаюць з Расіяй у рамках Мінскай групы АБСЕ. Паводле Францыі і ЗША, дакумент выклікае мноства сумневаў, у тым ліку не вызначае прававога статусу тэрыторыяў, якія застаюцца пад кантролем карабахскіх сепаратыстаў.
Расійская місія ў Нагорным Карабаху стане тэмай перамоў, якія сёння адбудуцца ў Маскве з удзелам прадстаўнікоў астатніх членаў Мінскай групы АБСЕ, то бок Францыі і ЗША.
аз