Ініцыятыва „Рэгіён трох мораў” мае шанец дапамагчы ў аднаўленні эканомікі пасля пандэміі, пра гэта ў Вільні заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда, які разам са сваім літоўскім калегам Гітанасам Наўседай прыняў удзел у польска-літоўскім бізнес-форуме. З-за эпідэміі мерапрыемства было арганізавана ў анлайн фармаце.
Падчас свайго выступлення Анджэй Дуда звярнуў увагу на складанае становішча асабліва малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Ён дадаў, што многія кампаніі разглядаюць пытанне аб банкруцтве, калі эканамічная сітуацыя не палепшыцца ў бліжэйшым часе.
Паводле кіраўніка польскай дзяржавы, дапамагчы бізнесу могуць такія механізмы, як ініцыятыва „Рэгіён трох мораў”, бізнес-форум, інвестыцыйны фонд і фондавы індэкс Цэнтральнай і Усходняй Еўропы:
- Асновай дзейнасці ініцыятывы „Рэгіён трох мораў” з'яўляецца ідэя салідарнасці. Сёння, калі мы сутыкаемся з гэтым беспрэцэдэнтным крызісам, выкліканым пандэміяй, салідарнасць паміж народамі мае надзвычай важнае значэнне. Салідарнасць павінна стаць асновай еўрапейскага адзінства.
У сваю чаргу, на думку прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы, ліпеньскае пагадненне аб бюджэце ЕС і фондзе на рэканструкцыю пасля пандэміі ствараюць магчымасць для эканамічных пераўтварэнняў.
На думку прэзідэнта Літвы, справа ў тым, што Еўрапейскі Саюз павінен быць больш экалагічным, інавацыйным і мець больш інтэграваны рынак.
Гітанас Наўседа таксама падкрэсліў, што Польшча з'яўляецца другім па велічыні эканамічным партнёрам Літвы.
Нагадваем, Анджэй Дуда знаходзіўся з двухдзённым візітам у Літве. Польскі прэзідэнт сустрэўся з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў, выступіў у Сейме Літвы, прыняў удзелу польска-літоўскім бізнес-форуме, а таксама наведаў месцы важныя для польскай і літоўскай нацыянальнай памяці.
аз