Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

BioNTech і Pfizer падалі заяўку на рэгістрацыю вакцыны ад COVID-19 у ЕЗ

01.12.2020 15:31
Калі Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў  вырашыць, што перавагі магчымай вакцыны BNT162b2 пераважаюць над рызыкамі яе прымянення, то яно рэкамендуе выдачу абмежаванага доступу да рынку.
Image: Pixabay.com
Image: Pixabay.comPixabay licence

Нямецкая фармацэўтычная кампанія BioNTech і яе амерыканскі партнёр Pfizer падалі ў Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) заяўку на рэгістрацыю распрацаванай імі вакцыны ад каранавіруса. Як паведамляецца на сайце BioNTech у аўторак, 1 снежня, Еўрапейскае ведамства пачало разгляд заявы, пададзенай напярэдадні. Калі EMA вырашыць, што перавагі магчымай вакцыны BNT162b2 пераважаюць над рызыкамі яе прымянення, то яно рэкамендуе выдачу абмежаванага доступу да рынку.

Абмежаваны доступ азначае часовы дазвол на прымяненне прэпарата ў сувязі з тым, што яго клінічныя выпрабаванні яшчэ цалкам не завершаны. Калі EMA ухваліць заяўку BioNTech і Pfizer, вакцынацыя можа пачацца ў Еўропе яшчэ да канца 2020 года, адзначаецца ў паведамленні кампаніі.

Паводле вынікаў даследаванняў, эфектыўнасць прэпарата BNT162b2 дасягае 95%, у выпадку з людзьмі старэйшымі за 65 гадоў – больш за 94%. Сур'ёзных пабочных дзеянняў ва ўдзельнікаў выпрабаванняў, больш за 40% якіх – людзі ва ўзросце ад 56 да 85 гадоў, да гэтага часу не выяўлена.

У галіне распрацоўкі вакцыны ад COVID-19 пэўных поспехаў таксама дасягнулі шведска-брытанскі фармацэўтычны канцэрн AstraZeneca, кампаніі Sanofi, Sinovac і Johnson & Johnson. У Кітаі і Расіі ўжо праводзіцца вакцынацыя распрацаванымі ў нацыянальных лабараторыях прэпаратамі, аднак пакуль няма незалежных доказаў іх эфектыўнасці.

dw/эж