На фоне глыбокага фінансава-эканамічнага крызісу ў Ліване Польская гуманітарная акцыя дапамагае жыхарам краіны, у тым ліку, сірыйскім уцекачам, прайсці прафесійную перападрыхтоўку і знайсці новую працу. Для рэалізацыі гэтай мэты ў Бэйруце адкрыты спецыяльны навучальны цэнтр. Грошы выдзеліла Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Ліванцы і сірыйскія ўцекачы, якія жывуць у Бэйруце, вывучаюць стварэнне і вядзення ўласнага бізнесу, а таксама 3D-друк і робататэхніку. Адна з вучаніц- 24-гадовая Фарах штодня займаецца эканомікай:
-Я ўжо ведаю, як адкрыць свой бізнес, стварыць бізнес-план, і я ўжо магу паспрабаваць нешта самастойна.
Навучанне ў Польскім гуманітарным цэнтры мае павялічыць шанцы ліванцаў і сірыйцаў знайсці працу. Там таксама праводзяцца псіхалагічныя заняткі для людзей, якія пацярпелі ад гвалту. У занятках цэнтру прымуць удзел каля 600 чалавек.
iar/эж