Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маскоўскія дэпутаты патрабуюць расследавання па факце нападу на Аляксея Навальнага

20.12.2020 11:34
Паводле вынікаў міжнароднага следства журналістаў, апазіцыйнага палітыка спрабавалі забіць супрацоўнікі ФСБ.
Аляксей НавальныАўтар: IlyaIsaev - Уласны твор, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31173231

Маскоўскія дэпутаты патрабуюць расследавання па факце нападу на Аляксея Навальнага. Копію заяўкі яны апублікавалі ў інтэрнэце. Раней падобныя дзеянні па гэтай справе распачалі дэпутаты з іншых рэгіёнаў Расіі.

Тыдзень таму чатыры рэдакцыі газет і парталаў апублікавалі вынікі міжнароднага журналісцкага расследавання па факце нападу на лідара расійскай апазіцыі. Паводле журналістаў, апазіцыйнага палітыка спрабавалі забіць супрацоўнікі ФСБ.

Пра вынік міжнароднага следства журналістаў паведаміла радыё „Эхо Москвы”, а „Радыё Свабода” паказала на сваім сайце амаль гадзінны фільм, падрыхтаваны Аляксеем Навальным.

Расійская апазіцыя адзначае, што ўсе гэтыя дзеянні не заахвоцілі ўлады распачаць крымінальную справу па гэтым пытанні. Менавіта таму дэпутаты ад апазіцыі практычна з усіх рэгіёнаў краіны далучыліся да кампаніі пісаць заявы ў Следчы камітэт і ФСБ. Згодна з расійскім заканадаўствам, праваахоўныя органы павінны паведаміць дэпутатам аб сваіх кроках, прадпрынятых па гэтай справе.

аз