У выніку сутыкненняў паліцыі з прыхільнікамі Дональда Трампа, якія ўварваліся ў сядзібу Кангрэса ЗША на Капіталійскім пагорку ў Вашынгтоне, загінулі 4 чалавекі, больш за 50 былі арыштаваны. Паліцыя паведамляе, што падчас разгону беспарадкаў параненыя былі 14 функцыянераў паліцыі.
З 18:00 паводле мясцовага часу ў Вашынгтоне дзейнічае каменданцкая гадзіна, уведзеная мэрам горада. Пентагон заявіў, што ў сувязі з сітуацыяй была задзейнічаная больш за тысяча вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі. Акрамя таго, у сталіцу прыехалі 200 паліцыянтаў з суседняга штата Вірджынія.
Прэзідэнт Дональд Трамп заклікаў сваіх прыхільнікаў спыніць акцыі пратэсту, але падтрымаў меркаванне, што выбары былі фальсіфікаваныя. Спыніць гвалт заклікалі таксама віцэ-прэзідэнт Майк Пенс і новаабраны прэзідэнт Джо Байдэн.
Позна ўвечары абедзве палаты амерыканскага Кангрэса аднавілі сумеснае паседжанне.
аз