Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Твітэр пагражае Дональду Трампу выдаленнем яго акаўнта

07.01.2021 10:01
Пакуль сацыяльная сетка прыпыніла акаўнт амерыканскага лідара на 12 гадзін.
Дональд Трамп PAP/EPA/SHAWN THEW

Сацыяльная сетка Твітэр пагражае, што выдаліць акаўнт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за „неаднаразовыя і грубыя парушэнні прынцыпаў грамадскага даверу”.

Пакуль сетка прыпыніла акаўнт амерыканскага лідара на 12 гадзін, пасля таго, як у відэазапісе, датычным беспарадкаў у Вашынгтоне, палітык чарговы раз даў зразумець, што прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя.

У выніку, паведамлення са згаданым відэа і некалькімі іншымі не можна ўжо паглядзець у Твітэры. Раней відэа было выдаленае з Фэйсбука і YouTube.

Нагадваем, пасля прэзідэнцкіх выбараў Твітэр неаднаразова сумняваўся ў сапраўднасці паведамленняў Дональда Трампа і звяртаў увагу на тое, што яны ўводзяць у зман.

аз