Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Трамп абяцаў упарадкавана перадаць уладу

07.01.2021 16:16
Адначасова ён падкрэсліў, што не згаджаецца з вынікам прэзідэнцкіх выбараў.
Дональд Трамп PAP/EPA/US PRESIDENT DONALD J TRUMP TWITTER / HANDOUT

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што 20 студзеня ўпарадкавана перадасць  уладу свайму пераемніку. Ён таксама падкрэсліў, што не згаджаецца з вынікам прэзідэнцкіх выбараў.

„Нягледзячы на тое, што я цалкам не згодны з вынікамі выбараў, і факты пацвярджаюць, што я маю рацыю, 20 студзеня адбудзецца ўпарадкаваная перадача ўлады”, - гаворыцца ў заяве, апыблікаванай у Твітэры прадстаўніка Белага дома Дэна Скавіна.

Прэзідэнт  Трамп нагадаў, што ён змагаўся за падлік выключна „законных галасоў” і  дадаў, што гэта толькі пачатак змагання за тое, каб Амерыка зноў была магутнай.  

Сёння Кангрэс ЗША пацвердзіў перамогу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах. Працэдуру падліку галасоў членаў Калегіі выбаршчыкаў ЗША перапынілі прыхільнікі прэзідэнта Трампа, якія ўварваліся ў будынак Кангрэса. Адбыліся сутыкненні з паліцыяй, у выніку якіх чатыры чалавекі загінулі, 14 функцыянераў паліцыі атрымалі раненні.

аз