Паліцыя Чэхіі распачала крымінальную справу ў дачыненні да 92-гадовага Яна Фойціка, члена ЦК Кампартыі Чэхаславаччыны. Бок абвінавачвання сцвярджае, што ён нясе адказнасць за гібель і траўмы, атрыманыя грамадзянамі краіны пры спробе перасекчы мяжу ЧССР і трапіць на захад.
«У выніку яго бяздзейнасці, пачынаючы з 9.4.1988, калі ён стаў членам Прэзідыума ЦК Кампартыі Чэхаславаччыны, і да канца 1989 г. было застрэлена і паранена не менш за шэсць чалавек, якія спрабавалі без адпаведнага дазволу перасекчы мяжу, каб пакінуць ЧССР, і не менш за два чалавекі апынуліся пад агнём памежных войскаў, і толькі выпадкова не пацярпелі» – адзначаецца ў паведамленні чэшскай паліцыі.
Агенцтва ЧТК нагадвае, што крымінальны пераслед Яна Фойціка пераклікаецца з абвінавачваннем, раней вылучаным супраць трох апаратчыкаў камуністычнага рэжыму: Мілаша Якеша, Лубаміра Строўгала і Вараціслава Вайнара. У ходзе следства былы генеральны сакратар КПЧ Якеш памёр, а Штроўгал і Вайнар, згодна з вынікамі экспертызы, ужо цярпелі на псіхічныя хваробы, якія не дазвалялі ім сачыць за ходам судовага працэсу.
Справу супраць былога функцыянера ЦК Кампартыі ЧССР, галоўнага рэдактара друкаванага органа гэтай партыі Rudé právo Яна Фойціка распачаў аддзел крымінальнай паліцыі Чэхіі, які займаецца расследаваннямі злачынстваў камунізму.
radio.cz/эж