Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Папа Францішак прышчапіцца супраць COVID-19

10.01.2021 11:34
Паводле Папы рымскага, з этычных меркаванняў, вакцынацыю трэба зрабіць усім.
    .
Папа Францішак прыняў пасла Уругвая. PAP/EPA/VATICAN MEDIA HANDOUT

Папа рымскі Францішак паведаміў, што на наступным тыдні прышчапіцца супраць COVID-19. У інтэрв'ю італьянскай тэлекампаніі папа сказаў, што супрацьстаянне вакцынацыі з'яўляецца „суіцыдальнай адмовай”. Паводле яго, з этычных меркаванняў, вакцынацыю трэба зрабіць усім.

„Вакцынацыя - гэта этычны выбар, паколькі вы рызыкуеце не толькі сваім здароўем і жыццём, але і жыццём іншых”, - падкрэсліў папа Францішак.

Акцыя агульнай вакцынацыі ў Ватыкане пачнецца на наступным тыдні. „Я зарэзерваваў сабе месца. Гэта трэба зрабіць”, - дадаў папа Францішак.

аз