Віцэ-прэзідэнт Майк Пенс прыме ўдзел у інаўгурацыі Джо Байдэна на пасадзе прэзідэнта ЗША 20 студзеня, неафіцыйна паведамілі прадстаўнікі амерыканскай адміністрацыі. Нагадваем, Дональд Трамп раней паведаміў, што не намерваецца прысутнічаць на згаданай цырымоніі.
Паводле амерыканскіх СМІ, адносіны паміж прэзідэнтам і віцэ-прэзідэнтам ЗША вельмі напружаныя з часоў беспарадкаў у Вашынгтоне, калі прыхільнікі Дональда Трампа ўварваліся ў сядзібу Кангрэса ЗША.
Нагадваем, Дональд Трамп патрабаваў, каб падчас парламенцкай сесіі ў сераду, Майк Пенс не пагадзіцца на афіцыйнае зацвярджэнне выніку выбараў. Віцэ-прэзідэнт адмовіўся, паясняючы, што Канстытуцыя ЗША не дае яму такога права.
аз