Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ізраіль пашырае праграму вакцынацыі насельніцтва ад каранавіруса

11.01.2021 15:32
Адначасова ўлады ў Тэль-Авіве крытыкуюцца за тое, што не пастаўляюць вакцыны на занятыя палестынскія тэрыторыі.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock

Ізраіль пашырае праграму вакцынацыі насельніцтва ад каранавіруса. Цяпер працэс ахопіць не толькі супрацоўнікаў службы аховы здароўя і пажылых людзей, але і настаўнікаў. Краіна, якая з’яўляецца лідарам у працэсе вакцынацыі супраць SARS-CoV-2, купляе чарговыя дозы прышчэпак. Міністэрства аховы здароўя Ізраіля паведаміла, што заўтра пачнецца вакцынацыя грамадзян ад 55 гадоў і настаўнікаў.

Улады ў Тэль-Авіве ў хуткім часе плануюць прывіваць 220 тыс. чалавек кожны дзень. Актуальна прышчэпкі атрымалі амаль два мільёны чалавек, што складае больш за 20% папуляцыі краіны. Такім чынам Ізраіль займае першае месца па вакцынацыі грамадзян. Учора ў краіну дастаўлена 68 тыс. доз вакцыны вытворчасці кампаній Pfizer i BioNTech, у чацвер пачнуцца пастаўкі прывіўкі фірмы Moderna.

Адначасова ўлады ў Тэль-Авіве крытыкуюцца за тое, што не пастаўляюць вакцыны на занятыя палестынскія тэрыторыі. Толькі на днях было паведамлена, што палестынцы атрымалі першую партыю прышчэпкі.

Актуальна ў Ізраілі COVID-19 хварэе амаль 70 тыс. чалавек, агульная колькасць заражаных наблізілася да 500 тыс. У выніку хваробы памерла 3 тыс. 600 чалавек.

вс