На Данбасе ва Украіне за мінулыя суткі зафіксаваныя 10 выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню, які дзейнічае з ліпеня. У абстрэле загінуў украінскі салдат, а ўкраінскія войскі адказалі агнём, паведаміў у аўторак Аператыўны штаб Аб'яднаных узброеных сіл Украіны.
Зазначаецца, што варожыя сілы абстрэльвалі з гранатамётаў, супрацьтанкавых гранатамётаў, буйнакаліберных кулямётаў, стралковай і снайперскай зброі.
Паведамляецца пра два парушэнні рэжыму спынення агню раніцай 12 студзеня.
Украінскія ўлады падкрэсліваюць, што на Данбасе дзейнічае найдаўжэйшае спыненне агню з пачатку канфлікту. Яно ўступіла ў сілу 27 ліпеня; з таго часу прарасійскія сепаратысты неаднаразова парушалі перамір'е.
У баях з 2014 года, як мяркуецца, забітыя больш за 13 тысяч чалавек.
ав