Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дадзеныя 150 тысяч чалавек зніклі з баз дадзеных паліцыі Вялікабрытаніі

15.01.2021 15:14
Брытанскі ўрад заявіў, што ацэньвае сітуацыю і робіць усё магчымае, каб як мага хутчэй знайсці рашэнне.
Лондан PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

Кампутарная памылка прывяла да знікнення дадзеных 150 тысяч чалавек з баз дадзеных брытанскай паліцыі. У выніку некаторыя злачынцы могуць пазбегнуць пакарання.

ДНК, адбіткі пальцаў, гісторыя арышту зніклі за лічаныя секунды. «Гэта патэнцыйная катастрофа», – кажа ананімны інфарматар The Times. Гэта не дадзеныя асуджаных, а дадзеныя падазраваных і асоб, часова затрыманых у мінулым. Але менавіта дзякуючы гэтым звесткам да гэтага часу злачынцы прыцягваліся да адказнасці. Дзякуючы базе дадзеных, адбіткі пальцаў, знойдзеныя на месцы злачынства, могуць быць параўнаныя з тымі, што ўжо ёсць у кампутарнай базе дадзеных, за лічаныя секунды. Цяпер гэта можа быць немагчыма ў многіх выпадках.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што пасля Брэксіта службы бяспекі Каралеўства і так бачаць менш, бо страцілі доступ да некаторых баз дадзеных Еўрапейскага Саюза.

Брытанскі ўрад заявіў, што ацэньвае сітуацыю і робіць усё магчымае, каб як мага хутчэй знайсці рашэнне.

ав