Суд горада Хімкі, які правёў пасяджэнне ў аддзяленні паліцыі, выбраў для Аляксея Навальнага меру стрымання ў выглядзе 30 сутак арышту.
У паліцыю апазіцыйнага палітыка даставілі з аэрапорта «Шарамеццева», дзе яго затрымалі пры праходжанні памежнага кантролю ў нядзелю вечарам.
Навальны прыляцеў у Расію 17 студзеня пасля лячэння ў берлінскай клініцы «Шарытэ» і курсу рэабілітацыі.
Федэральная служба выканання пакаранняў у канцы снежня падала хадайніцтва ў суд аб змяненні Аляксею Навальнаму ўмоўнага пакарання на рэальнае, бо мужчына своечасова не прыйшоў адзначыцца да інспектара. Яго таксама аб'явілі ў вышук.
вс
на фота: Аляксей Навальны падчас затрымання ў аэрапорце