Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Я клянуся, што заўсёды буду з Вамі шчыры, буду абараняць Канстытуцыю, дэмакратыю і Амерыку»

20.01.2021 20:07
У Вашынгтоне прайшла інаўгурацыя новага 46-га прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэна.
         .
Новы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з першай лэдзі Джіл Байдэн.PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Джо Байдэн з’яўляецца новым прэзідэнтам, а Камала Харыс - віцэ-прэзідэнтам ЗША. Інаўгурацыя абодвух палітыкаў адбылася ў Вашынгтоне ў сядзібе Кангрэса ЗША.

У сваім першым звароце да народа новы кіраўнік ЗША абвясціў, што яго мэтай будзе аб'яднанне краіны. Джо Байдэна, навязваючы да нядаўняга штурма Капітолія, назваў сваю інаўгурацыю трыумфам дэмакратыі над гвалтам.

„Дэмакратыя далікатная. На гэты раз дэмакратыя перамагла”, - сказаў Байдэн. Ён выказаў меркаванне, што толькі аб'яднаная Амерыка можа справіцца з такімі выклікамі, як эканамічны крызіс або пандэмія каранавіруса.

Джо Байдэн запэўніў, што стане прэзідэнтам усіх амерыканцаў, у тым ліку тых, хто за яго не галасаваў. „Я клянуся, што заўсёды буду з вамі шчыры, буду абараняць Канстытуцыю, дэмакратыю і Амерыку. Усё, што я буду рабіць, будзе вам служыць”, - запэўніў новы прэзідэнт ЗША.

аз