Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лідары ЕЗ прымаюць меры, каб спыніць эпідэмію каранавірусу

22.01.2021 10:45
Стварэнне цёмна-чырвоных зон заражэння, новыя абмежаванні і паскарэнне вакцынацыі - гэта план дзеянняў, прыняты кіраўнікамі 27 краін ЕЗ.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/OLIVIER HOSLET / POOL Dostawca: PAP/EPA

Старшыні Еўракамісіі ды Еўрапейскай рады паведамілі, што ў Еўразвязе склалася вельмі сур'ёзная эпідэміялагічная сітуацыя, а новыя мутацыі каранавірусу выклікаюць вялікую занепакоенасць. Лідары ЕЗ абмяркоўвалі дадзеную тэму больш за чатыры гадзіны.

Яны прынялі план змагання з эпідэміяй, якія пакуль не прадугледжвае закрыццё межаў унутры Супольнасці. Пры гэтым павінны быць уведзеныя абмежаванні на неабавязковыя паездкі.

Гэта адбудзецца, калі эпідэмічная сітуацыя ў ЕЗ значна пагоршыцца. Пакуль жа прапануецца ўвесці новую катэгорыю на мапе заражэння. Гаворка ідзецца пра стварэнне цёмна-чырвоных зон з вельмі вялікай колькасцю захворванняў.

Людзям, якія едуць з цёмна-чырвоных зон, трэба будзе прайсці абследаванне перад выездам і каранцін па прыбыцці. Так было б у Еўрапейскім Звязе.

Лідары ​​ЕЗ дамовіліся аб тым, каб адзіны рынак функцыянаваў бесперабойна, з гарантаваным свабодным гандлем і бесперашкодным рухам прыгранічных рабочых.

Кіраўнікі ЕС таксама пагадзіліся, што вакцынацыя супраць каранавірусу павінна быць паскораная і што фармацэўтычныя кампаніі павінны выканаць тэрміны дастаўкі, заявіў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

- Лідары хочуць паскарэнне вакцынацыі. Вось чаму абавязацельствы па пастаўках прэпаратаў, прынятыя кампаніямі, павінны выконвацца. Вакцыны павінны пастаўляцца адначасова прапарцыйна колькасці насельніцтва.

Нядаўна кампаніі Pfizer і BioNTech мелі праблемы з выкананнем тэрмінаў. У сувязі з мадэрнізацыяй аднаго з заводаў на гэтым тыдні пастаўкі прэпаратаў нямецка-амерыканскага канцэрна ў краіны ЕЗ скараціліся. Вытворца заявіў, што з наступнага тыдня вакцыны будуць пастаўляцца ў адпаведнасці з першапачатковым графікам.

ПР/юл