Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мільёны грамадзян ЕЗ хочуць застацца ў Вялікабрытаніі

22.01.2021 11:34
Амаль 5 мільёнаў чалавек падалі заявы на атрыманне статусу пасля Brexit-у, які дае права грамадзянам ЕЗ легальна жыць, працаваць і атрымліваць дапамогу ў Вялікабрытаніі пасля выхаду Лондана з Еўразвязу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/FACUNDO ARRIZABALAGA Dostawca: PAP/EPA

Гэта добрая навіна, сказаў Польскаму радыё дзяржаўны сакратар па іміграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Кевін Фостэр.

- Да канца снежня мы атрымалі амаль чатыры мільёны дзевяцьсот тысяч заявак. І мы прынялі рашэнне амаль па чатыром мільёнам спраў.

Брытанскае МУС адмовіла ў пражыванні 34 000 палякам, немцам і балгарам. Гэта менш, чым працэнт з усіх заяў. Міністр Фостэр падкрэсліў, што колькасць заявак рэзка павялічылася ў мінулым месяцы

- У снежні была адна з самых вялікіх колькасць пададзеных заяў. Былі дні, калі мы атрымлівалі тысячы запытаў.

Дадзеныя паказваюць, што колькасць імігрантаў, якія хочуць застацца ў краіне пасля Brexit-у значна большая, чым колькасць грамадзян ЕЗ, якія жывуць на астравах.

Паводле апошніх падлікаў Нацыянальнага бюро статыстыкі, усяго імігрантаў з Еўразвязу больш за тры з паловай мільёны.

Заяўкі на т.зв. "settled status" (урэгуляваны статус) можна падаваць да канца чэрвеня. Без гэтага імігранты з ЕЗ не змогуць зняць кватэру альбо працаваць у Вялікабрытаніі. Ім будзе пагражаць дэпартацыя.

ПР/юл