Палата дэпутатаў Чэшскага парламента пагадзілася працягнуць надзвычайнае становішча, уведзенае ў сувязі з пандэміяй, як мінімум да 14 лютага.
Урад Андрэя Бабіша хацеў падоўжыць надзвычайнае становішча, якое канчацца ў суботу, на яшчэ 30 дзён. Аднак гэтая прапанова не атрымала дастатковай падтрымкі дэпутатаў. Пасля некалькіх гадзін дэбатаў быў ухвалены праект камуністычнай партыі, які падоўжыў надзвычайнае становішча на 23 дні, гэта значыць да 14 лютага. Фармальна цяпер яго павінен зацвердзіць урад.
Цяперашні надзвычайны стан ёсць юрыдычнай падставай для абмежаванняў, якія дзейнічаюць у Чэхіі з 5 кастрычніка.
Міністр аховы здароўя Ян Блатны прадставіў прапанаваныя змены ў рэгламент санітарных абмежаванні на пасяджэнні ўрада. Калі гэтыя змены ўступяць у сілу, з'явіцца магчымасць арганізацыі масавых мерапрыемстваў з удзелам людзей з адмоўным вынікам тэсту на каранавірус.
Цяпер у Чэхіі дзейнічае самы высокі, пяты рэжым эпідэміялагічнай небяспекі
ПР/юл