Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чэхія пагадзілася падоўжыць надзвычайнае становішча

22.01.2021 13:23
Уведзенае для запаволення эпідэміі каранавірусу ў краіне. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/NEIL HALL Dostawca: PAP/EPA.

Палата дэпутатаў Чэшскага парламента пагадзілася працягнуць надзвычайнае становішча, уведзенае ў сувязі з пандэміяй, як мінімум да 14 лютага.

Урад Андрэя Бабіша хацеў падоўжыць надзвычайнае становішча, якое канчацца ў суботу, на яшчэ 30 дзён. Аднак гэтая прапанова не атрымала дастатковай падтрымкі дэпутатаў. Пасля некалькіх гадзін дэбатаў быў ухвалены праект камуністычнай партыі, які падоўжыў надзвычайнае становішча на 23 дні, гэта значыць да 14 лютага. Фармальна цяпер яго павінен зацвердзіць урад.

Цяперашні надзвычайны стан ёсць юрыдычнай падставай для абмежаванняў, якія дзейнічаюць у Чэхіі з 5 кастрычніка.

Міністр аховы здароўя Ян Блатны прадставіў прапанаваныя змены ў рэгламент санітарных абмежаванні на пасяджэнні ўрада. Калі гэтыя змены ўступяць у сілу, з'явіцца магчымасць арганізацыі масавых мерапрыемстваў з удзелам людзей з адмоўным вынікам тэсту на каранавірус.

Цяпер у Чэхіі дзейнічае самы высокі, пяты рэжым эпідэміялагічнай небяспекі

ПР/юл