Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША застануцца членам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

22.01.2021 17:21
Гэта адно з першых рашэнняў, прынятых новым амерыканскім прэзідэнтам Джо Байдэнам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPA/Al Drago / POOL Dostawca: PAP/EPA

Новы жыхар Белага дома адмяніў ранейшы ўказ прэзідэнта Дональда Трампа, які загадаў ЗША выйсці з СААЗ. Паводле ранейшага рашэння Дональда Трампа, ЗША павінны былі пакінуць Сусветную арганізацыю аховы здароўя ў ліпені бягучага года. Прэзідэнт

Джо Байдэн адмяніў гэтае рашэнне. Пра гэта паведаміў яго галоўны саветнік па ахове здароўя доктар Энтані Фаўчы ў відэаканферэнцыі з кіраўніцтвам СААЗ.

- Злучаныя Штаты застануцца членам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў ліст, які змяняе рашэнне папярэдняй адміністрацыі.

Новы прэзідэнт таксама вырашыў, што ЗША далучыцца да праграмы СААЗ COVAX. Багатыя краіны выдзяляюць там грошы на вакцыны супраць каранавірусу для бедных краін.

У рамках дадзенай праграмы ў фармацэўтычных кампаніях ужо зарэзервавана амаль 2 мільёны прышчэпак.

ПР/юл