Лідэры беларускай дэмакратычнaй апазіцыі выступілі на онлайн-пасяджэнні Савета Бяспекі ААН аб свабодзе СМІ ў Беларусі. Сустрэча ініцыяваная членамі Савета бяспекі з Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША.
Павел Латушка звярнуўся да сваіх былых калег-дыпламатаў, якія сёння, паводле яго, абараняюць крывавы рэжым перад усім светам. Латушка ставіў рытарычныя пытанні пра пераслед, забойствы і рэпрэсіі журналістаў, палітыкаў ды звычайных грамадзянаў. На канец звярнуўся да амбасадара Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакава:
- Можа мой былы калега, амбасадар Рыбакоў растлумачыць, як гэта ўсё трымаецца ў рамках дэкларацыі правоў чалавека? Я прапаную надрукаваць яму гэты дакумент на чорнай паперы белымі літарамі, каб кожны раз, калі ён уваходзіць у сядзібу ААН, здаваў экзамен па веданні гэтай дэкларацыі.
Са сваім зваротам да палітычных лідараў з усяго свету выступіла і Святлана Ціханоўская. Яна заклікала дыпламатаў прадпрыняць меры для таго, каб спыніць гвалт на грамадзянах у Беларусі, каб не дапусціць да пагаршэння становішча.
аев