Прэм'ер-міністр Славаччыны Ігар Матовіч асабіста павітаў польскіх медыкаў, якія дапамагаюць паўднёвым суседзям Польшчы ў правядзенні антыгеннага тэставання насельніцтва. У Браціславу прыляцела першая група з 65 добраахвотнікаў:
-Некалькі дзён таму прэмʼер Польшчы патэлефанаваў мне з прапановай аб дапамозе. За гэтыя некалькі дзён увесь праект быў рэалізаваны. Я думаю, што гэта знак салідарнасці паміж Польшчай і Славаччынай. Я вельмі рады гэтаму не проста жэсту, а літаральна брацкаму кроку ў адносінах да Славаччыны.
У выходныя, 23-24 студзеня ў агульнанацыянальным тэставанні славакаў на Covid-19 бяруць удзел 211 польскіх лекараў, фельчараў і медсясцёр. Палякі робяць тэсты жыхарам славацкай сталіцы, Браціславы, а таксама ў памежных з Польшчай вёсках Любоўлі, Араве і Кысутах.
iar/эж