Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Джо Байдэн па тэлефоне пагутарыў з лідарамі Канады і Мексікі

23.01.2021 11:46
Трюдо назваў уступленне Байдэна на пасаду «новай эрай» у двухбаковых адносінах.
Joe Biden, 46. prezydent USA
Joe Biden, 46. prezydent USAPAP/EPA/Ken Cedeno / POOL

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо плануюць сустрэцца ў лютым. Пра гэта паведаміў офіс Трюдо пасля тэлефоннай размовы двух лідараў.

Трyдо стаў першым замежным лідарам, з якім Байдэн правёў тэлефонную размову. Палітыкі абмерквавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы вакцынацыі, абмену медыкамі, бесперабойных паставак прэпаратаў і медычнага абсталявання. Акрамя таго, Байдэн і Трудо пагадзіліся пашырыць супрацоўніцтва ў галіне абароны і ў Арктыцы.

Трюдо назваў уступленне Байдэна на пасаду «новай эрай» у двухбаковых адносінах. Аднак адносіны пачаліся з разыходжанняў адносна нафтаправода Keystone XL з Канады ў ЗША, будаўніцтва якога Байдэн спыніў сваім указам.

Аб тэлефоннай размове з Джо Байдэнам у «Твітэры» паведаміў таксама прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор. Абрадор назваў гутарку «прыемнай і ўважлівай», сцвердзіўшы, што адносіны дзвюх дзяржаў будуць добрымі і карысным для абодвух народаў.

voanews/эж