Больш за 300 спартоўцаў просяць не дапусціць экстрадыцыі шматразовага чэмпіёна свету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна з Расіі ў Беларусь.
Маскоўскі суд арыштаваў беларускага байца на два месяцы.
Нагадаем, спартсмен быў затрыманы 10 жніўня на акцыі пратэсту ў Маладзечне. Супраць Кудзінa распачалі крымінальную справу па артыкуле 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) за тое, што даў адпор сілавіку, які яго збіваў. Вызначылі меру стрымання - хатні арышт. Аднак баец выехаў за межы Беларусі.
Чакаецца, што да 1 сакавіка будзе вырашанае пытанне аб экстрадыцыі Кудзіна ў Беларусь.
яс/паводле svaboda.org