Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Акцыі ў падтрымку Навальнага праходзяць па ўсёй Расіі

23.01.2021 15:38
 Станам на 16 гадзін, паводле Масквы, па ўсёй Расіі затрымалі 800 чалавек.
  , 23  2021
Затрыманні ў Маскве, 23 студзеня 2021 года Фота: PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

У суботу, 23 студзеня па ўсёй Расіі праходзяць акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага і іншых палітвязняў. Падставай стаў арышт апазіцыянера, які вярнуўся пасля лячэння на радзіму.

У Маскве на Пушкінскую плошчу для ўдзелу ў акцыі салідарнасці прыйшла жонка арыштаванага апазіцыянера Юлія Навальная, яе затрымалі. Паводле ацэнак карэспандэнтаў агенцтва Reuters, на вуліцы Масквы не менш за 10 000 чалавек. Па дадзеных МУС РФ, у акцыі прымаюць удзел 4000 чалавек.

Мнагалюдныя акцыі салідарнасці з Навальным праходзяць у Тамбове, Саратаве, Варонежы, Сочы, Ніжнім Ноўгарадзе, Санкт-Пецярбургу ды іншых гарадах Расіі. Напрыклад у Екацярынбургу сілавікі перайшлі да жорсткіх затрыманняў. Паўсюль сілавкі затрымліваюць, як удзельнікаў пратэсаў так і журналістаў. Станам на 16 гадзін, паводле Масквы, па ўсёй Расіі затрымалі 800 чалавек.

Адмента, што ўпершыню масавыя акцыі ў падтрымку Навальнага прайшлі амаль ва ўсіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

meduza/dw/эж