Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вялізарныя чэргі ўтварыліся на чэшска-нямецкай мяжы 

25.01.2021 13:30
Паводле інфармацыі паліцыі, на большасці памежных пераходаў чакае ад 300 да 400 машын. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/IgorLukin

З-за больш строгіх правілаў для чэшскіх супрацоўнікаў, якія штодня ездзяць на працу ў Нямеччыну, якія ўступілі ў сілу ў нядзелю, 24 студзеня, у панядзелак на некаторых памежных пераходах з Баварыяй утварыліся чэргі. Гэта звязана з тым, што цяпер работнікі абавязаны пры ўездзе ў ФРГ прад'явіць адмоўны тэст на каранавірус. Працэдура яго праходжання нескладана, але займае час. Пункты пропуску працуюць у сістэме drive-in (тэст робіцца не выходзячы з аўтамабіля).

Паводле інфармацыі паліцыі, на большасці памежных пераходаў чакае ад 300 да 400 машын. У каментарах Чэшскаму тэлебачанню кіроўцы скардзяцца на доўгае чаканне ў чэргах:

-Учора мая жонка чакала ў чарзе на нямецкім баку 4 гадзіны. Мы сядзім у машыне ўжо 3 гадзіны. Прынамсі, нам цёпла. Трагедыя. За 3 гадзіны я праехаў 300 метраў. Я спадзяюся, што альбо ў мяне будзе станоўчы вынік тэсту, альбо сёння бос звольніць мяне, таму што я не збіраюся ў гэтым удзельнічаць.

Прэмʼер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш сёння павінен абмеркаваць сітуацыю на мяжы з прэмʼер-міністрам Баварыі Маркусам Зёдэрам. Раней чэшскім уладам удалося выпрацаваць кампраміс з іншай нямецкай зямлёй, Саксоніяй, якая патрабуе ад чэхаў двух негатыўных тэстаў на каранавірус на тыдзень.

Паводле розных падлікаў, на працу ў Нямеччыну штодня прыязджае каля 60 тысяч чэхаў.

iar/эж