Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сусветны эканамічны форум у Давосе сёлета праходзіць анлайн

25.01.2021 15:08
Усяго, як чакаецца, у «Давоскім тыдні» будуць удзельнічаць каля 1,5 тыс. чалавек з 70 краін.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDrop of Light/shutterstock

Лідары шэрагу вядучых развітых і краін, якія развіваюцца, у тым, Нямеччына, Індыя, Італія, Кітай, Рэспубліку Карэя, Расія, Францыя, ПАР і Японію прымаюць удзел у онлайн сустрэчы «Давоскі парадак дня», якая праводзіцца ў рамках Сусветнага эканамічнага форуму. Інтэрнэт сустрэчы распачалі ў панядзелак, 25 студзеня. Мерапрыемства працягнецца да 29 студзеня, а галоўнай тэмай дыскусіі, як заявілі арганізатары, стане абмеркаванне «новай глабальнай сітуацыі», звязанай з пандэміяй каранавіруса.

Усяго, як чакаецца, у «Давоскім тыдні» будуць удзельнічаць каля 1,5 тыс. чалавек з 70 краін. Акрамя кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, гэта кіраўнікі міжнародных арганізацый, прадстаўнікі бізнесу, вядомыя эксперты ў розных сферах дзейнасці.

Сустрэча кіраўнікоў сусветнага бізнесу і палітыкі традыцыйна праводзяцца ў швейцарскім курортным горадзе Давос у канцы студзеня. У снежні 2020 года кіраўніцтва Сусветнага эканамічнага форуму паведаміла, што ў сувязі з пандэміяй каранавіруса вочны саміт можа прайсці з 13 да 16 траўня 2021 года ў Сінгапуры.

dw/эж