Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адбыліся маштабныя кадравыя змены на пасадах кіраўнікоў СМІ замежнага вяшчання ў ЗША

26.01.2021 08:45
Звольненыя начальнікі былі прызначаныя ў другой палове снежня мінулага года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Gulyas Kristof

Выканваючая абавязкі генеральнага дырэктара Агенцтва ЗША па сусветных СМІ (USAGM) Келу Чао звольніла кіраўнікоў замежных радыёстанцый, сярод іншых кіраўніка Радыё Свабодная Еўропа Тэда Ліпіена. Начальнікі былі прызначаныя ў другой палове снежня мінулага года папярэднікам Чао, Майклам Пакам.

Грамадскае радыё ЗША (NPR), якое абвясціла аб звальненнях, заявіла, што USAGM адмовілася каментаваць рашэнне, абвешчанае ў пятніцу. У чацвер дырэктар «Голасу Амерыкі» (VOA) і яго намеснік, а таксама кіраўнік Упраўлення Кубы, якія вяшчаюць на Кубу, таксама былі адхілены ад пасады. Гэтыя радыёстанцыі належаць федэральнаму ўраду.

«На працягу сямі месяцаў кіравання Пак ініцыяваў тактыку выпаленай зямлі супраць радыёсетак, сказаўшы кансерватыўным СМІ, што ён павінен «асушыць балота» і што ў яго рэдакцыях поўна журналістаў, якія выступаюць супраць Трампа», – ацаніла NPR, дадаўшы, што Пак падаў у адстаўку пад ціскам каманды Джо Байдэна праз дзве гадзіны пасля ўступлення на пасаду новага прэзідэнта. У сваю чаргу New York Times пісаў, што ў верасні на пасяджэнні Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў дэпутаты абедзвюх партый абвінавацілі Пака ў падрыве місіі USAGM, якая ўключае барацьбу з дэзынфармацыяй у такіх краінах, як Расія, Кітай, Паўночная Карэя, Іран і Беларусь.

«Знаходжанне спадара Пака ў Амерыканскім агенцтве па сусветных СМІ суправаджалася значнымі ўзрушэннямі. Заняўшы гэтую пасаду, ён звольніў кіраўнікоў чатырох службаў навін, разам з іх саветам дырэктараў», – піша ньюёрскае выданне. Звальненні на мінулым тыдні былі накіраваны на выдаленне людзей, адданых прэзідэнту Дональду Трампу, паведамляе NPR. У ім падкрэслівалася, што Ліпіен быў адзіным, хто не меў сувязяў ні з адной партыяй. Раней ён быў намеснікам дырэктара «Голасу Амерыкі», а ў 1981-1993 гадах – кіраўніком польскай секцыі. У 2003 – 2005 гадах быў дырэктарам Аддзела Еўразіі. Ён меў шматгадовы досвед працы ў амерыканскіх міжнародных радыёстанцыях.

«Як былы слухач польскай секцыі Радыё» Свабодная Еўропа ў Польскай Народнай Рэспубліцы, я атрымаў доступ да інфармацыі, якой нас хацела пазбавіць рэжымная цэнзура. RWE змяніла ход майго жыцця і жыцця мільёнаў людзей», – сказаў ён у снежні пасля прызначэння на пасаду. Ліпіен раней выступаў у двух блогах як рэзкі крытык USAGM, «Голаса Амерыкі» і падобных станцый.

З Нью-Ёрка Анджэй Дабравольскі (PAP)/нг