Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША раскрытыкавалі дзеянні Крамля ў адносінах да Навальнага

28.01.2021 14:03
Энтані Блінкен нагадаў, што амерыканская выведка рыхтуе справаздачу аб цэлым шэрагу дзеянняў Расіі.
Aleksiej Nawalny
Aleksiej Nawalny PAP/EPA/NAVALNY PRESS TEAM / HANDOUT

У сваім першым публічным выступе пасля ўступлення на пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкен раскрытыкаваў дзеянні Масквы супраць Аляксея Навальнага і выказаў занепакоенасць лёсам апазіцыянера. Новы кіраўнік амерыканскай дыпламатыі заявіў, што Навальны выказаў меркаванне многіх расяянаў.

Энтані Блінкен нагадаў, што адміністрацыя Джо Байдэн ужо неаднаразова выказвала глыбокую занепакоенасць палітыкай у дачыненні да Аляксея Навальнага. «Дзівіць тое, наколькі расійскія ўлады баяцца аднаго чалавека-спадара Навальнага», – заявіў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі.

Энтані Блінкен нагадаў, што амерыканская выведка рыхтуе справаздачу аб цэлым шэрагу дзеянняў Расіі – кібератакі SolarWinds, паведамленнях аб тым, што Расія плаціла за забойства амерыканскіх жаўнераў у Афганістане і ўмяшання ў выбары ў ЗША.

Чакаецца таксама, што ў справаздачу будзе ўключаная спроба атручвання Аляксея Навальнага. «Ён выказвае погляды вялікай колькасці расяянаў. Яго трэба слухаць, а не замыкаць рот», – дадаў Блінкен.

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі не хацеў спекуляваць на тэму дадатковых санкцый супраць Расіі, але не выключыў іх. Паводле слоў дыпламата, рашэнне па гэтым пытанні будуць прынятыя пасля падрыхтоўкі расследавання.

iar/эж