Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Некалькі дзясяткаў нашчадкаў савецкіх навукоўцаў напісалі адкрыты ліст супраць помніка Берыі

29.01.2021 14:51
Лаўрэнцій Берыя курыраваў працу над ядзернай зброяй.
   . 3d
Павільён "Расатам" на ВДНХ. 3d мадэльфота: "Новая газета"

Група расіян выступае супраць помніка Лаўрэнцію Берыі. Нашчадкі савецкіх навукоўцаў, якія працавалі над атамнай бомбай, напісалі па гэтым пытанні адкрыты ліст. Выяву савецкага злачынцы, які займаў пасаду кіраўніка НКВД, намерана размясціць на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНХ) Расійская дзяржаўная карпарацыя ядзернай энергіі – «Расатам». Кіраўніцтва «Расатама» вырашыла ўшанаваць «бацькоў Атамнай праграмы», размясціўшы іх партрэты.

Праект прадбачвае, што будзе таксама выява кіраўніка службы бяспекі Савецкага Саюза, які курыраваў працу над ядзернай зброяй – Лаўрэнція Берыі. Супраць такога праекту выступілі нашчадкі навукоўцаў, якія працавалі над стварэннем савецкай атамнай бомбы і атамнага рэактара. У адкрытым лісце да расійскага прэзідэнта і кіраўніцтва «Расатама» яны напісалі, што «недапушчальна выкарыстоўваць гісторыю Атамнага праекту, каб паставіць злачынцу ў адзін шэраг з выбітнымі навукоўцамі». У тлумачальным мемарандуме яны адзначаюць, што Лаўрэнцій Берыя быў адной з самых злавесных фігур у гісторыі Расіі. «Ён адыграў ключавую ролю ў кіраванні сталінскай машынай рэпрэсій», – падкрэсліваюць аўтары ліста. Яны таксама нагадваюць, што савецкі кат і яго паплечнікі былі прызнаныя злачынцамі, і ў 2000 г. расійскі суд адмовіў у іх рэабілітацыі. Таму ўсталяванне помніка было б абельваннем злачынцы.

ІАР/нг