Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каталіцкі касцёл устанавіў Сусветны дзень дзядуляў, бабуль і пажылых людзей

31.01.2021 16:23
«Старасць – гэта дар. Бабулі і дзядулі – гэта звяно, якое звязвае розныя пакаленні. Яны перадаюць моладзі жыццёвы досвед і веру».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepxhere.com

Папа Рымскі абвясціў 4-ю нядзелю ліпеня Сусветным днём дзядуляў, бабуль і пажылых людзей. Пра гэта было абвешчана пасля паўднёвай малітвы «Анёл Панскі», якую ватыканскія СМІ перадаюць з Апостальскага палаца. У казанні перад малітвай Францішак падкрэсліў, што вучэнне Хрыста накіравана на пераадоленне зла ў чалавеку і ў свеце.

Пасля малітвы Папа прысвяціў сваю ўвагу пажылым людзям. Ён сказаў, што мы часта забываем пра нашых бабуль і дзядуляў, якія з'яўляюцца для нас вялікім багаццем і крыніцай ведаў пра нашы карані. «Старасць – гэта дар. Бабулі і дзядулі – гэта звяно, якое звязвае розныя пакаленні. Яны перадаюць моладзі жыццёвы досвед і веру».

Устанаўліваючы Сусветны дзень бабуль, дзядуляў і пажылых людзей, Францішак адзначыў, што ён будзе адзначацца ў непасрэднай блізкасці ад даты ўспаміну дзядулі і бабулі Ісуса, святых Якіма і Ганны, што адзначаецца 26 ліпеня.

ІАР/нг