Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль выказаў шкадаванне з нагоды масавых затрыманняў прыхільнікаў апазіцыі ў Расіі. Пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы пры ЕС заклікала еўрапейскіх палітыкаў не замоўчваць рэпрэсіі. Учора ў больш чым ста гарадах Расіі прайшлі дэманстрацыі ў абарону лідара апазіцыі Аляксея Навальнага. Паліцыя прынамсі ў 90 гарадах затрымала амаль 5000 чалавек. У чацвер кіраўнік дыпламатыі ЕС прыбудзе з візітам у Маскву, нягледзячы на агаворкі Польшчы і краін Балтыі.
Кіраўнік дыпламатыі ЕС напісаў у твітэры, што прымяненне сілы паліцыяй было непрапарцыйным, што людзі павінны мець магчымасць рэалізаваць сваё права праяўляць сябе, не баючыся рэпрэсій, і што Расія павінна паважаць міжнародныя абавязацельствы. Жазэп Барэль, аднак, не адмяніў свайго візіту ў Маскву.
На сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС на мінулым тыдні Польшча і краіны Балтыі выказалі агаворкі і сумневы. Варшава лічыла, што кіраўнік дыпламатыі ЕС павінен спачатку прыляцець ва Украіну, якая зведала расійскую агрэсію, і што таксама павінны праводзіцца кансультацыі са Злучанымі Штатамі.
ав