Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа вылучыў Святлану Ціханоўскую на Нобелеўскую прэмію міру - паведамляюць літоўскія СМІ. У панядзелак Ціханоўская заявіла, што гэта даніна павагі беларускаму народу.
"Як прадстаўнік беларускай нацыі, якому нацыя даверыла права выступаць ад яе імя, я пераканана, што беларусы ацэняць гэта вельмі высока", - заявіла Святлана Ціханоўская журналістам.
Яна дадала, што намінацыя "з'яўляецца прызнаннем для беларускага народа".
Літоўскія СМІ паведамілі ў суботу ўвечары, што Ціханоўская была намінавана на Нобелеўскую прэмію міру.
31 студзеня быў апошні дзень для падачы заявак.
яс